Лк 18:1-8
1Расказаў таксама ім прыпавесць пра тое, што трэба заўсёды маліцца і не падаць духам, 2кажучы: «У адным горадзе быў суддзя, які Бога не баяўся і людзей не саромеўся. 3Таксама была ў тым горадзе адна ўдава, якая прыйшла да яго і прасіла: “Абарані мяне ад праціўніка майго”. 4Але ён доўгі час не хацеў. А потым сказаў сам сабе: “Хоць і Бога не баюся, і людзей не саромеюся, 5але паколькі гэтая ўдава не дае мне спакою, абараню яе, каб яна не прыходзіла больш дакучаць мне”». 6І сказаў Пан: «Паслухайце, што кажа несправядлівы суддзя. 7Дык ці ж Бог не абароніць выбраных сваіх, якія просяць Яго дзень і ноч, і ці будзе марудзіць у іх справе? 8Кажу вам, што неўзабаве абароніць іх. Аднак Сын Чалавечы, прыйшоўшы, ці знойдзе веру на зямлі?»
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”