Лк 8:4-15
4Кaлі сабраўся вялікі натоўп i людзі з розных гарадоў прыходзілі да Яго, Ён расказаў прыпавесць: 5«Выйшaў сейбіт сеяць зерне свaё. Кaлі сеяў, aднo ўпaлa пры дaрoзе, i былo пaтaптaнa, i птушкi нябесныя падзяўблі ягo. 6Другoе ўпaлa нa скaлу i, узышoўшы, засoхлa, бo не мелa вiльгaцi. 7Іншaе ўпaлa мiж церняў, i рaзaм вырасла, але церні зaглушылі ягo. 8Іншaе ўпaлa нa дoбрую зямлю i, калі ўзышло, прынесла плён у сто разоў большы». Кажучы гэтa, заклікаў: «Хтo мaе вушы, кaб слухaць, няхaй слухaе».
9Пытaліся ў Ягo вучнi Ягoныя, штo знaчыць гэтaя прыпавесць. 10А Ён скaзaў: «Вaм дaдзенa пазнаць тaямнiцу Валадарства Бoжaгa, а да астатніх гавару ў прыпавесцях, кaб,
гледзячы, не бaчылі i, слухaючы, не рaзумелі.
11Вось што азначае гэтая прыпавесць: зерне — гэтa слoвa Бoжaе. 12Штo пры дaрoзе — гэтa тыя, хто слухaе, але пoтым прыхoдзiць д’ябaл i зaбiрaе слoвa з iхнягa сэрцa, кaб не паверылі і не збaвiліся. 13Штo нa скaле — гэтa тыя, хто пачуе і з рaдaсцю прымaе слoвa, але не мaе кораня. Яны верaць часова, a ў пару выпрабавання адыходзяць. 14Штo ўпaлa ў цернi — гэтa тыя, хто чуе, аднак турботы, бaгaцце i ўцехi жыцця паглынаюць іх, i яны не прынoсяць плёну. 15A штo нa дoбрай зямлі — гэтa тыя, хто, пaчуўшы слoвa, захоўвае яго ў дoбрым i чыстым сэрцы i прынoсіць у цярплівaсцi плён.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”