Лк 9:18-22

18Калі Езус маліўся ў самоце, былі разам з Ім вучні. Ён спытаўся ў іх: «Кім лічаць Мяне людзі?» 19Яны сказалі ў адказ: «Янам Хрысціцелем, іншыя – Іллёю, яшчэ іншыя кажуць, што адзін з даўніх прарокаў уваскрос». 20Тады Ён спытаўся ў іх: «А вы кім лічыце Мяне?» Пётр, адказваючы, сказаў: «Месіяй Божым».

21Але Ён, забараніўшы ім, загадаў нікому не казаць пра гэта, 22кажучы, што Сын Чалавечы павінен шмат выцерпець і быць адкінутым старэйшынамі, першасвятарамі і кніжнікамі, і быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць.