Лк 9:43-45

43І ўсе дзівіліся велічы Божай.

Калі ўсе здзіўляліся ўсяму, што рабіў Езус, Ён сказаў сваім вучням:

44«Укладзіце сабе ў вушы словы гэтыя, бо Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі людзей». 45Але вучні не зразумелі сказанага, таму што гэта было ўкрыта ад іх, каб яны не зразумелі. А спытацца ў Яго пра сказанае баяліся.