Лк 9:51-56

51Калі надышлі дні Яго ўзнясення, Ён цвёрда вырашыў ісці ў Ерузалем 52і выслаў пасланцоў перад сабою. Пайшоўшы, яны ўвайшлі ў самаранскую вёску, каб падрыхтаваць Яму побыт. 53Але там не прынялі Яго, бо Ён накіроўваўся ў Ерузалем. 54Калі вучні Якуб і Ян убачылі гэта, сказалі: «Пане, хочаш, мы скажам, каб агонь сышоў з неба і знішчыў іх?» 55Але Ён, абярнуўшыся, забараніў ім. 56І пайшлі ў іншую вёску.