Лк 9:7-9

7Тэтрарх Ірад пачуў пра ўсё, што здзяйснялася Езусам, і пачаў сумнявацца, бо адны гаварылі, што Ян паўстаў з памерлых, 8а другія, што з’явіўся Ілля, іншыя, што ўваскрос нехта з даўніх прарокаў. 9І казаў Ірад: «Яну я адсек галаву; хто ж той, пра каго я чую такое?» І хацеў убачыць Яго.