Мк 10:1-12

1Выйшаўшы адтуль, Езус прыйшоў у межы Юдэі за Ярданам. Зноў сабраліся каля Яго натоўпы, а Ён, як звычайна, зноў навучаў іх.

22 Тады падышлі да Езуса фарысеі і, выпрабоўваючы Яго, спыталіся, ці дазволена мужу разводзіцца з жонкаю? 33 Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Што наказаў вам Майсей?» 44 Яны сказалі: «Майсей дазволіў напісаць разводны ліст і разводзіцца». 55 А Езус адказаў ім: «Дзеля жорсткасці сэрца вашага ён напісаў вам гэты наказ, 6бо на пачатку стварэння Бог стварыў іх мужчынам і жанчынай. 7‘Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці і злучыцца з жонкай сваёй., 8і будуць двое адным целам. Так што яны ўжо не двое, але адно цела. 9 Таму, што Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае».

10У доме вучні зноў спыталіся ў Яго пра гэта. 11Ён сказаў ім: «Хто развядзецца з жонкаю сваёю і ажэніцца з іншай, той чужаложыць супраць яе. 12І калі жонка развядзецца з мужам сваім і выйдзе замуж за іншага, чужаложыць».