Мк 1:29-39
29Выйшаўшы з сінагогі, адразу прыйшоў з Якубам і Янам у дом Сымона і Андрэя. 30Цешча Сымона ляжала ў гарачцы, таму адразу сказалі Яму пра яе. 31Ён падышоў і, узяўшы за руку, падняў яе. І пакінула яе гарачка, і яна прыслужвала ім.
32Калі настаў вечар і зайшло сонца, прыносілі да Яго ўсіх нядужых і апанаваных злымі духамі. 33А ўвесь горад сабраўся перад дзвярыма. 34Ён аздаравіў многіх, якія цярпелі на розныя хваробы, і выгнаў многіх злых духаў; але не дазваляў злым духам казаць, што яны пазналі Яго.
35На досвітку, устаўшы вельмі рана, Ён выйшаў і пайшоў у пустыннае месца і там маліўся. 36Услед за Ім пайшоў Сымон і тыя, хто быў з ім. 37А калі знайшлі Яго, сказалі Яму: «Усе шукаюць Цябе!» 38Ён адказаў ім: «Пойдзем кудынебудзь у блізкія паселішчы, каб Я і там прапаведаваў, бо дзеля гэтага Я прыйшоў». 39І прапаведаваў Ён у сінагогах іхніх па ўсёй Галілеі, і выганяў злых духаў.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”