Мк 13:24-32
24Але ў тыя дні пасля тугі такой
зацьміцца сонца, і месяц не дасць святла свайго.
25І зоркі будуць падаць з неба, і сілы нябесныя пахіснуцца.
26Тады ўбачаць Сына Чалавечага, які будзе ісці на аблоках з вялікай сілай і ў славе. 27Ён пашле тады анёлаў і збярэ выбраных сваіх ад чатырох вятроў, ад краю зямлі да краю неба.
28Вучыцеся на прыкладзе смакоўніцы: калі галінка яе становіцца ўжо мяккай і пускае лісце, ведаеце, што блізка лета. 29Так і вы, калі ўбачыце, што адбываецца гэта, ведайце, што блізка, пры дзвярах. 30Сапраўды кажу вам: не міне пакаленне гэтае, як усё гэта адбудзецца. 31Неба і зямля мінуць, а словы Мае не мінуць.
32А пра дзень той або гадзіну ні анёлы ў небе, ні Сын, ніхто не ведае, а толькі Айцец.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”