Мк 14:12-16, 22-26
12У першы дзень Праснакоў, калі ахвяравалі Пасху, сказалі Яму вучні Ягоныя: «Дзе хочаш, каб мы пайшлі і прыгатавалі Табе з’есці Пасху?» 1313 І Ён паслаў двух з вучняў сваіх, кажучы ім: «Ідзіце ў горад; там сустрэне вас чалавек, які будзе несці збан вады. Ідзіце за ім 1414 і там, куды ўвойдзе, скажаце гаспадару дому: “Настаўнік кажа: дзе святліца, у якой Я мог бы з’есці Пасху з вучнямі Маімі?” 1515 Ён пакажа вам вялікі верхні пакой, засланы і падрыхтаваны. Там прыгатуеце нам». 1616 Вучні Ягоныя пайшлі і прыйшлі ў горад, і знайшлі, як сказаў ім, і прыгатавалі Пасху.
22Калі яны елі, Езус, узяўшы хлеб, благаславіў, паламаў і даў ім, кажучы: «Бярыце, гэта Цела Маё». 23І, узяўшы келіх, узнёс падзяку і даў ім; і пілі з яго ўсе. 24І сказаў ім: «Гэта Мая Кроў запавету, якая за многіх праліваецца. 25 Сапраўды кажу вам, што ўжо не буду піць ад плоду вінаграднай лазы да таго дня, калі буду піць яго новым у Валадарстве Божым».
26І, праспяваўшы гімн, яны пайшлі на Аліўную гару.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”