Мк 15:33-39

33Калі надышла шостая гадзіна, цемра настала па ўсёй зямлі аж да гадзіны дзевятай. 34А каля дзевятай гадзіны ўсклікнуў Езус моцным голасам: «Элі, Элі, лема сабахтані?», што азначае: «Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?», 3535 Некаторыя з тых, хто стаяў там, чуючы гэта, казалі: «Вось, Ён кліча Іллю». 3636 А адзін пабег, намачыў губку воцатам і, насадзіўшы на трысціну, паіў Яго, кажучы: «Чакайце, пабачым, ці прыйдзе Ілля зняць Яго». 3737 Езус жа, ускрыкнуўшы моцным голасам, сканаў. 38І заслона ў святыні разарвалася надвое ад верху да нізу. 39Сотнік, які стаяў насупраць Яго, сказаў, убачыўшы, як Ён канаў: «Праўдзіва, Чалавек гэты быў Сынам Божым».,