Мк 16:9-15

9Калі Езус уваскрос раніцай у першы дзень тыдня, Ён з’явіўся найперш Марыі Магдалене, з якой Ён выгнаў сем злых духаў. 10Яна пайшла і расказала тым, хто быў з Ім, якія смуткавалі і плакалі. 11А яны, хоць і пачулі, што Ён жывы і што яна Яго бачыла, не паверылі.

12Пасля гэтага Езус з’явіўся ў іншай постаці двум з іх, якія ішлі ў вёску. 13Тыя вярнуліся і абвясцілі астатнім, але ім таксама не паверылі.

14Нарэшце, з’явіўся Адзінаццаці, калі яны былі за сталом, і папракаў іх за бязвер’е і жорсткасць сэрца, бо не паверылі тым, хто бачыў Яго ўваскрослага. 15Ён сказаў ім: «Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле ўсякаму стварэнню.