Мк 1:7-11

7Ён прапаведаваў, кажучы: «Ідзе за мною Мацнейшы за мяне, якому я няварты, нахіліўшыся, развязаць раменьчык на Яго сандалях. 8Я хрысціў вас вадою, а Ён будзе хрысціць вас Духам Святым».

9У тыя дні прыйшоў Езус з Назарэта, што ў Галілеі, і быў ахрышчаны Янам у Ярдане. 10Адразу, калі выходзіў з вады, убачыў нябёсы раскрытыя і Духа, што як голуб, сыходзіў на Яго. 11І быў голас з нябёсаў: «Ты Сын Мой умілаваны, Цябе ўпадабаў Я».