Мк 3:1-6

1Езус зноў увайшоў у сінагогу. А быў там чалавек з усохлай рукой. 2І сачылі за Езусам, ці вылечыць Ён у шабат, каб абвінаваціць Яго. 3І сказаў Ён чалавеку з усохлай рукою: «Стань пасярэдзіне». 4А ў іх запытаўся: «У шабат дазволена рабіць дабро ці зло, душу ўратаваць ці загубіць?» Але яны маўчалі. 5Гнеўна паглядзеўшы на іх, засмучаны жорсткасцю іх сэрцаў, сказаў таму чалавеку: «Працягні руку». Той працягнуў — і стала здаровай рука ягоная. 6Тады фарысеі выйшлі, адразу сабралі з прыхільнікамі Ірада нараду супраць Езуса, каб загубіць Яго.