Мк 3:20-35

20І прыйшоў Езус з вучнямі ў дом. І зноў сабраўся натоўп, так што яны не маглі нават паесці хлеба. 2121 Пачуўшы гэта, Яго родныя пайшлі забраць Яго, бо казалі, што Ён страціў розум. 2222 А кніжнікі, якія прыйшлі з Ерузалема, казалі, што Ён мае ў сабе Бэльзэбула і князем злых духаў Ён выганяе злых духаў. 2323 А Езус, паклікаўшы іх, казаў ім у прыпавесцях: «Як можа сатана выганяць сатану? 24Калі валадарства падзеліцца знутры, не можа выстаяць такое валадарства. 25І калі дом падзеліцца знутры, не можа выстаяць такі дом. 26І калі сатана паўстаў супраць сябе і падзяліўся, не можа выстаяць, але канец яму. 27Ніхто не можа ўвайсці ў дом асілка і выкрасці ягоныя рэчы, калі спачатку не звяжа асілка. Тады толькі абрабуе дом ягоны.

28Сапраўды кажу вам, што сынам чалавечым будуць адпушчаны ўсе грахі і блюзнерствы, якімі б ні блюзнерылі. 29Але той, хто будзе блюзнерыць супраць Духа Святога, ніколі не атрымае адпушчэння, а будзе асуджаны навекі». 30Так сказаў, бо гаварылі: «Ён мае нячыстага духа».

31Тады прыйшлі Маці Яго і браты Ягоныя і, стоячы звонку, паслалі паклікаць Яго. 32Натоўп, які сядзеў каля Яго, казаў Яму: «Вось Маці Твая, і браты Твае, і сёстры Твае на вуліцы шукаюць Цябе». 33Але Ён сказаў ім у адказ: «Хто маці Мая і браты Мае?» 34І, паглядзеўшы на тых, хто сядзеў вакол Яго, сказаў: «Вось маці Мая і браты Мае. 35Бо хто будзе выконваць волю Божую, той Мне брат, і сястра, і маці».