Мк 4:21-25

21І казаў ім: «Ці для таго прыносяць светач, каб паставіць яго пад пасудзіну або пад ложак? Ці ўсё ж для таго, каб паставіць яго на свечніку? 22Бо няма нічога схаванага, што б ні адкрылася, і няма нічога таемнага, што б ні выявілася. 23Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае». 24І сказаў ім: «Зважайце на тое, што чуеце. Якой мераю мераеце, такой і вам будзе адмерана, і яшчэ дададзена будзе вам. 25Бо хто мае, таму дадзена будзе, а хто не мае, у таго адымецца і тое, што мае».