Мк 4:26-34

26І сказаў: «Так і Валадарства Божае нібы чалавек, што кідае зерне ў зямлю. 27Ён спіць і ўстае ноччу і днём, а як зерне ўзыходзіць і расце, не ведае. 28Бо зямля сама па сабе прыносіць плён: спачатку рунь, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе. 29Калі ж саспее плод, адразу пасылае серп, таму што настала жніво».

30І сказаў: «З чым параўнаем Валадарства Божае? Ці ў якой прыпавесці выявім яго? 31 Яно як гарчычнае зерне: калі яго сеюць у зямлю, яно найменшае з усяго насення на зямлі. 32Калі ж пасеяна, узыходзіць і становіцца большым за ўсялякую зеляніну, пускае вялікае галлё, так што ў ценю ягоным могуць гняздзіцца нябесныя птушкі».

33У многіх такіх прыпавесцях прапаведаваў ім слова, колькі яны маглі слухаць. 34І без прыпавесці не казаў ім, а сваім вучням сам-насам тлумачыў усё.