Мк 6:45-52
45I адразу загадаў вучням сваім увайсці ў човен і плысці ўперад Яго на другі бераг да Бэтсаіды, пакуль Ён адпусціць людзей. 46Развітаўшыся з імі, Ён пайшоў на гару памаліцца.
47Калі настаў вечар, човен быў на сярэдзіне мора, а Ён адзін на беразе. 48Убачыўшы іх знясіленых ад веславання, бо ім дзьмуў сустрэчны вецер, каля чацвёртай варты ночы Ён прыйшоў да іх, ідучы па моры, і хацеў прайсці міма. 49Калі ж яны ўбачылі, як Ён ідзе па моры, падумалі, што гэта прывід, таму закрычалі. 50Бо ўсе, убачыўшы Яго, спалохаліся. Але Ён адразу загаварыў з імі і сказаў ім: «Будзьце адважнымі, гэта Я; не бойцеся!» 51І ўвайшоў да іх у човен, а вецер сціх. Яны вельмі здзіўляліся, 52бо не разумелі цуду з хлебам, таму што сэрца іхняе было скамянелае.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”