Мк 6:7-13

7Пасля паклікаў Дванаццаць, і пачаў высылаць іх па двое, і даў ім уладу над нячыстымі духамі. 8Наказаў ім не браць у дарогу нічога, акрамя аднаго кія: ні хлеба, ні торбы, ні медзі ў поясе, 9але абувацца ў сандалі і не апранаць дзвюх вопратак. 10Ён сказаў ім: «Калі дзе ўвойдзеце ў дом, заставайцеся там, пакуль не выйдзеце адтуль. 11Калі ў якім-небудзь месцы не прымуць вас і не будуць слухаць вас, то, выходзячы адтуль, абтрасіце пыл з ног вашых на сведчанне ім». 12Пайшоўшы, яны прапаведавалі пакаянне, 13выганялі шмат злых духаў і шмат хворых намашчвалі алеем, і вылечвалі.