Мк 8:22-26

22Калі прыйшлі ў Бэтсаіду, прывялі да Яго сляпога і прасілі, каб Езус дакрануўся да яго. 23Ён узяў сляпога за руку і вывеў яго за вёску, паслініў яму вочы, усклаў на яго рукі і спытаўся ў яго: «Ці бачыш што-небудзь?» 24Той паглядзеў і сказаў: «Бачу людзей, нібы дрэвы, што ходзяць». 25Потым зноў усклаў рукі на яго вочы, і той стаў відушчым, выздаравеў і пачаў бачыць усё выразна. 26Езус адаслаў яго дадому, кажучы: «Не ўваходзь у гэтую вёску». ,