Мц 10:1-7

1Паклікаўшы дванаццаць вучняў сваіх, Ён даў ім уладу выганяць нячыстых духаў і лячыць усялякую хваробу і ўсялякую немач. 22 Імёны ж дванаццаці Апосталаў такія: першы Сымон, называны Пятром, і Андрэй, брат яго, Якуб Зэбэдэеў і Ян, брат ягоны, 33 Філіп і Барталамей, Тамаш і мытнік Мацвей, Якуб Алфееў і Тадэвуш, 44 Сымон Кананэец і Юда Іскарыёт, які і выдаў Яго.

5Гэтых Дванаццаць паслаў Езус, наказваючы ім: «На шлях язычнікаў не ўзыходзьце і ў гарады самарыйскія не ўваходзьце. 6Але перадусім ідзіце да загубленых авечак з дому Ізраэля. 7Ідзіце і абвяшчайце, кажучы: “Наблізілася Валадарства Нябеснае”.,