Мц 11:11-15

11Сапраўды кажу вам: сярод народжаных жанчынамі не з’явіўся большы за Яна Хрысціцеля. Але найменшы ў Нябесным Валадарстве большы за яго. 12З часоў Яна Хрысціцеля і дагэтуль Валадарства Нябеснае здабываецца сілай, і гвалтоўныя людзі захопліваюць яго. 13Бо ўсе прарокі і Закон прарочылі аж да Яна. 14Калі вы захочаце прыняць, то ён — Ілля, які павінен прыйсці. 15Хто мае вушы, няхай слухае.