Мц 13:1-9

1У той дзень Езус выйшаў з дому і сеў каля мора. 2Каля сабралася Яго мноства народу, так што Ён увайшоў у човен і сеў, а ўвесь народ стаяў на беразе. 3Ён шмат гаварыў ім у прыпавесцях, кажучы: «Вось, выйшаў сейбіт сеяць. 4Калі сеяў, некаторыя зярняты ўпалі пры дарозе, і наляцелі птушкі, і падзяўблі іх. 5Другія ж упалі на камяністае месца, дзе было мала зямлі, і адразу прараслі, бо зямля была неглыбокая. 6Аднак, калі ўзышло сонца, яны завялі і таму, што не мелі каранёў, засохлі. 7А іншыя ўпалі сярод церняў, і выраслі церні, і заглушылі іх. 8Яшчэ іншыя ўпалі на добрую зямлю і прынеслі плён: адно ў сто разоў, другое ў шэсцьдзясят, а іншае ў трыццаць. 9Хто мае вушы, няхай слухае».