Мц 13:36-43

36Тады, адпусціўшы народ, увайшоў у дом. Падышлі да Яго вучні Яго і сказалі: «Растлумач нам прыпавесць пра каласоўнік на полі». 3737 Ён жа сказаў ім у адказ: «Сейбіт добрага насення — гэта Сын Чалавечы. 3838 Поле — гэта свет, добрае насенне — гэта сыны Валадарства, а каласоўнік — сыны злога духа; 3939 вораг, які пасеяў іх, — гэта д’ябал; жніво — сканчэнне свету, а жняцы — гэта анёлы. 40Таму, як збіраюць каласоўнік і паляць агнём, так будзе пры сканчэнні гэтага свету: 41пашле Сын Чалавечы анёлаў сваіх, і збяруць яны з Валадарства Яго ўсё, што спакушае, і ўсіх, хто чыніць беззаконне, 42і ўкінуць іх у вогненную печ; там будзе плач і скрыгатанне зубоў. 43 Тады праведнікі заззяюць, як сонца, у Валадарстве іх Айца. Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае.