Мц 13:47-53

47Валадарства Нябеснае падобнае таксама да закінутага ў мора нерата, што збірае рыбу ўсялякага віду. 48Калі ён напоўніўся, яго выцягнулі на бераг і, сеўшы, сабралі добрае ў посуд, а дрэннае выкінулі вон. 49Так будзе пры сканчэнні свету: выйдуць анёлы, і аддзеляць ліхіх ад праведнікаў, 50і кінуць іх у вогненную печ. Там будзе плач і скрыгатанне зубоў.

51Ці зразумелі вы ўсё гэта?» Яны адказалі Яму: «Так». 52Ён жа сказаў ім: «Вось чаму ўсялякі кніжнік, навучаны пра Валадарства Нябеснае, падобны да гаспадара, які вымае са скарбніцы сваёй новае і старое». 53Закончыўшы гэтыя прыпавесці, Езус пайшоў адтуль.