Мц 13:54-58

54Прыйшоўшы на сваю бацькаўшчыну, вучыў іх у сінагозе іхняй, так што яны здзіўляліся і казалі: «Адкуль у Яго гэтая мудрасць і моц? 55Ці ж гэта не сын цесляра? Ці не Ягоную Маці завуць Марыя, а братоў Ягоных — Якуб і Юзаф, Сымон і Юда? 56І сёстры Яго ці не усе сярод нас? Адкуль жа ў Яго усё гэта?» 57І абураліся на Яго. А Езус сказаў ім: «Няма прарока без пашаны, хіба што на бацькаўшчыне і ў доме яго». 58І не ўчыніў там многіх цудаў з прычыны іхняга бязвер’я.