Мц 14:1-12
1У той час тэтрарх Ірад пачуў пагалоску пра Езуса 2і сказаў слугам сваім: «Гэта Ян Хрысціцель. Ён паўстаў з памерлых, і таму цуды здзяйсняюцца ім». 3Бо Ірад схапіў Яна, закаваў яго і кінуў у вязніцу з-за Ірадыяды, жонкі брата свайго Філіпа, 4бо Ян казаў яму: «Недазволена табе мець яе». 5Ён хацеў забіць яго, але баяўся народу, які лічыў яго прарокам. 6Калі былі народзіны Ірада, дачка Ірадыяды танцавала перад усімі і спадабалася Іраду. 7Таму ён пакляўся даць ёй усё, чаго толькі папросіць. 8А яна, падбухтораная сваёй маці, сказала: «Дай мне тут на місе галаву Яна Хрысціцеля». 9І кароль засмуціўся, але дзеля клятвы і тых, хто быў за сталом, загадаў даць. 10Таму паслаў у вязніцу адсячы галаву Яну. 11І прынеслі галаву яго на місе, і далі дзяўчыне, а яна занесла сваёй маці. 12Тады вучні Янавы прыйшлі, забралі цела і пахавалі яго. Потым пайшлі расказаць Езусу.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”