Мц 18:1-5,10,12-14
1У тую гадзіну падышлі вучні да Езуса, кажучы: «Дык хто ж большы ў Валадарстве Нябесным?» 2Тады Езус паклікаў дзіця, паставіў яго сярод іх 3і сказаў: «Сапраўды кажу вам, калі не навернецеся і не станеце як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае. 4Таму той, хто прынізіць сябе, як дзіця гэтае, той будзе большым у Валадарстве Нябесным. 5І калі хто прымае адно такое дзіця ў імя Маё, той Мяне прымае.
10Глядзіце, не пагарджайце ніводным з тых малых, бо кажу вам, што анёлы іхнія ў нябёсах заўсёды бачаць аблічча Айца Майго, які ў нябёсах., 12Як вы думаеце? Калі ў нейкага чалавека было сто авечак, і адна з іх заблукала, ці не пакіне ён дзевяноста дзевяць у гарах і не пойдзе шукаць тую, што заблукала? 13Калі ж удасца знайсці яе, сапраўды кажу вам, ён радуецца ёй больш, чым дзевяноста дзевяці, якія не заблукалі. 14Так няма волі вашага Айца, які ў нябёсах, каб загінуў адзін з тых малых.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”