Мц 21:33-43,45-46
33Паслухайце іншую прыпавесць. Быў адзін гаспадар дому, які пасадзіў вінаграднік, абнёс яго агароджай, выкапаў у ім давіла, пабудаваў вежу ды, аддаўшы яго вінаградарам, паехаў. 34Калі ж наблізіўся час ураджаю, ён паслаў слугаў сваіх да вінаградараў, каб забраць свой ураджай. 35А вінаградары, схапіўшы слугаў ягоных, аднаго пабілі, другога забілі, а іншага закідалі камянямі. 36Той зноў паслаў яшчэ больш слугаў, і з імі ўчынілі тое самае. 3737 Урэшце ён паслаў да іх свайго сына, кажучы: “Ушануюць сына майго”. 3838 Але, убачыўшы сына, вінаградары сказалі адзін аднаму: “Гэта спадкаемца. Хадземце, заб’ем яго і завалодаем спадчынай ягонай”. 3939 І, схапіўшы яго, выкінулі з вінаградніку і забілі. 40Калі ж прыйдзе гаспадар вінаградніку, што зробіць з гэтымі вінаградарамі?» 41Адказалі Яму: «Злачынцаў гэтых пакарае ліхою смерцю, а вінаграднік аддасць іншым вінаградарам, якія будуць аддаваць яму плады ў адпаведны час».
42 Езус сказаў ім: «Няўжо ж вы ніколі не чыталі ў Пісаннях:
“Камень, адкінуты будаўнікамі, стаў галавою вугла. Пан учыніў гэта, і дзіўнае яно ў вачах нашых”?
43 Таму кажу вам, што адымецца ў вас Валадарства Божае і дадзена будзе народу, які прынясе плады яго.
45Калі першасвятары і фарысеі пачулі Ягоныя прыпавесці, зразумелі, што Ён гаворыць пра іх. 46Таму намагаліся схапіць Яго, але баяліся людзей, бо тыя лічылі Яго прарокам.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”