Мц 23:23-26

23Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, таму што даяце дзесяціну з мяты, анісу і кмену, але абмінаеце тое, што важнейшае ў Законе: правасуддзе, міласэрнасць і веру! Гэта трэба было рабіць і таго не абмінаць. 24Сляпыя павадыры, якія адцэджваеце камара, а праглынаеце вярблюда.

25Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, таму што звонку ачышчаеце кубак і місу, а ўнутры яны поўныя драпежнасці і нястрыманасці! 26Сляпы фарысей, спачатку ачысці кубак унутры, каб ён стаў чыстым і звонку.