Мц 25:1-13

1Валадарства Нябеснае будзе падобнае да дзесяці паннаў, якія, узяўшы свае светачы, выйшлі насустрач жаніху., 2Пяць з іх былі неразумныя, а пяць — мудрыя. 3Неразумныя, узяўшы свае светачы, не ўзялі з сабою алею. 4 Мудрыя ж разам са светачамі сваімі ўзялі алей у пасудзіны. 5Калі жаніх спазняўся, то задрамалі ўсе і паснулі. 6 А сярод ночы ўзняўся крык: “Вось жаніх! Выходзьце яму насустрач”. 7Тады ўсталі ўсе панны гэтыя і прывялі ў парадак свае светачы. 8Неразумныя ж сказалі мудрым: “Дайце нам вашага алею, бо нашыя светачы гаснуць”. 9А мудрыя адказалі: “Каб хапіла і вам, і нам, пайдзіце лепш да тых, хто прадае, і купіце сабе”. 10Калі ж яны пайшлі купляць, прыйшоў жаніх, і тыя, што былі падрыхтаваныя, увайшлі з ім на вяселле, і зачыніліся дзверы. 11Пасля прыйшлі і астатнія панны ды кажуць: “Пане, пане, адчыні нам”. 12А ён адказаў ім: “Сапраўды кажу вам: не ведаю вас”. 13Таму чувайце, бо не ведаеце ні дня, ні гадзіны.,