Мц 5:38-42

38Вы чулі, што сказана: “Вока за вока і зуб за зуб”. 39А Я вам кажу: не адплачвайце злому. Калі хто ўдарыць цябе па правай шчацэ тваёй, падстаў яму і другую. 40Калі хто захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе кашулю, аддай яму і плашч. 41І калі хто цябе змусіць ісці з ім адну мілю, ідзі з ім дзве. 42Таму, хто просіць у цябе, давай і не адварочвайся ад таго, хто хоча пазычыць у цябе.