Мц 7:15-20

15Асцерагайцеся фальшывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечай вопратцы, а ў сярэдзіне — ваўкі драпежныя. 16Па іхніх пладах пазнаеце іх. Ці збіраюць з цярноўніку вінаград або з асоту смоквы? 17Так кожнае добрае дрэва родзіць добрыя плады, а дрэннае дрэва родзіць дрэнныя плады. 18Не можа добрае дрэва радзіць дрэнныя плады, а дрэва дрэннае радзіць добрыя плады. 19 Кожнае дрэва, якое не родзіць добрага плоду, ссякаюць і кідаюць у агонь. 20 Таму па пладах іхніх пазнаеце іх.