Мц 8:18-22
18Езус, убачыўшы вакол сябе натоўп, загадаў пераплыць на другі бераг. 19Тады адзін кніжнік падышоў і сказаў Яму: «Настаўнік, я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў». 20А Езус сказаў яму: «Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя — гнёзды, а Сын Чалавечы не мае дзе схіліць галаву». 21Другі ж з вучняў Ягоных сказаў Яму: «Пане, дазволь мне спачатку пайсці і пахаваць бацьку майго». 22 А Езус сказаў яму: «Ідзі за Мною і пакінь памерлым хаваць сваіх памерлых».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”