Мц 8:23-27

23Калі ўвайшоў у човен, былі з Ім Ягоныя вучні. 24І вось, пачалася вялікая бура на моры, так што човен накрывалі хвалі. А Ён спаў. 25Падышоўшы, яны пабудзілі Яго, кажучы: «Пане, ратуй, мы гінем!» 26А Ён сказаў ім: «Чаго вы спалохаліся, малаверныя?» Тады, устаўшы, загадаў вятрам і мору, і настала вялікая ціша. 27А людзі дзівіліся і казалі: «Хто Ён такі, што і вятры, і мора слухаюцца Яго?»