Мц 9:1-8

1Увайшоўшы ў човен, Ён пераправіўся на другі бераг і прыйшоў у свой горад.

2Прынеслі да Яго паралізаванага, пакладзенага на ложы. Убачыўшы іхнюю веру, Езус сказаў паралізаванаму: «Будзь адважным, сыне, адпускаюцца твае грахі». 3Тады некаторыя кніжнікі сказалі самі сабе: «Ён блюзнерыць». 4А Езус, ведаючы іхнія думкі, сказаў: «Навошта задумваеце зло ў сэрцах вашых? 5 Бо што лягчэй? Сказаць: “Адпускаюцца твае грахі” ці сказаць: “Устань і хадзі”? 6Але каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпускаць грахі». Тады сказаў паралізаванаму: «Устань, вазьмі ложа сваё і ідзі дадому». 7Той устаў і пайшоў дадому. 8А людзі, убачыўшы гэта, спалохаліся і праславілі Бога, які даў такую ўладу людзям.