Мц 9:18-26
18Калі гаварыў з імі, падышоў да Яго адзін кіраўнік і, пакланіўшыся Яму, сказаў: «Дачка мая толькі што памерла; але прыйдзі, ускладзі на яе руку сваю, і яна будзе жыць». 19Тады Езус падняўся і разам са сваімі вучнямі пайшоў за ім. 20І вось, жанчына, якая дванаццаць гадоў цярпела на крывацёк, падышла ззаду і дакранулася да краю Ягонага плашча, 21бо казала сабе: «Калі толькі дакрануся да Ягонага плашча, выздаравею». 22А Езус павярнуўся і, убачыўшы яе, сказаў: «Будзь адважнай, дачка, вера твая ўратавала цябе». З таго часу жанчына выздаравела. 23Калі Езус увайшоў у дом кіраўніка, Ён убачыў жалейнікаў і ўзрушаны натоўп 24і сказаў: «Выйдзіце, бо дзяўчынка не памерла, а спіць». І насміхаліся з Яго. 25А калі натоўп вывелі, Ён увайшоў, узяў дзяўчынку за руку, і яна ўстала. 26Тады разышлася пра гэта пагалоска па ўсёй гэтай зямлі.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”