Ян 10:11-18

11Я — добры пастыр. Добры пастыр аддае жыццё сваё за авечак. 12Найміт і не пастыр, якому не належаць авечкі, калі бачыць, што прыходзіць воўк, кідае авечак і ўцякае, а воўк хапае і разганяе іх. 13Уцякае, бо ён найміт і не клапоціцца пра авечак. 14Я — добры пастыр і ведаю сваіх, а Мае ведаюць Мяне, 15як Мяне ведае Айцец і Я ведаю Айца. Я жыццё сваё аддаю за авечак. 16Ёсць у Мяне таксама іншыя авечкі, якія не з гэтага двара. І гэтых Мне трэба прывесці, і яны будуць слухаць голас Мой, і будзе адзін статак і адзін пастыр. 17За тое любіць Мяне Айцец, што Я аддаю жыццё сваё, каб узяць яго зноў. 18Ніхто не адбірае яго ў Мяне, але Я сам аддаю яго. Я маю ўладу яго аддаць і маю ўладу зноў узяць яго. Такую запаведзь Я атрымаў ад Айца Майго».