Ян 13:21-33,36-38
21Сказаўшы гэта, Езус узрушыўся духам і засведчыў, кажучы: «Сапраўды, сапраўды кажу вам, што адзін з вас выдасць Мяне». 22Вучні глядзелі адзін на аднаго, не ведаючы, пра каго Ён кажа. 23Быў адзін з вучняў Ягоных, якога любіў Езус і які спачываў на грудзях Езуса., 24 Яму і кіўнуў Сымон Пётр, каб даведаўся, хто той, пра каго Ён кажа. 2525 Той жа прыпаў да грудзей Езуса і спытаў у Яго: «Пане, хто гэта?» 2626 Езус адказаў: «Той, каму Я, абмакнуўшы, падам кавалак хлеба». І, абмакнуўшы кавалак, падаў яго Юдзе Сымонаваму Іскарыёту., 27Тады, пасля спажыцця кавалка, увайшоў у яго д’ябал. І сказаў яму Езус: «Што маеш рабіць, рабі хутчэй». 28Але ніхто з тых, хто быў за сталом, не зразумеў, чаму Ён так сказаў яму. 29Паколькі Юда меў скарбонку, то некаторыя думалі, што Езус сказаў яму: «Купі, што нам трэба на свята», або каб даў штонебудзь убогім. 30Ён жа, спажыўшы кавалак, адразу выйшаў. А была ноч.
31Калі ж выйшаў, Езус сказаў: «Цяпер уславіўся Сын Чалавечы, а Бог уславіўся ў Ім. 32Калі Бог уславіўся ў Ім, то і Бог уславіць Яго ў сабе, і хутка ўславіць Яго. 33Дзеці, яшчэ крыху Я буду з вамі. Будзеце шукаць Мяне, але як сказаў юдэям, так і вам кажу цяпер: куды Я іду, вы пайсці не можаце.
36Кажа Яму Сымон Пётр: «Пане, куды Ты ідзеш?» Адказаў яму Езус: «Куды Я іду, ты не можаш цяпер пайсці за Мною, але потым пойдзеш». 37Сказаў Яму Пётр: «Пане, чаму я не магу цяпер пайсці за Табою? Жыццё сваё аддам за Цябе». 38Адказаў яму Езус: «Жыццё сваё аддасі за Мяне? Сапраўды, сапраўды кажу табе: певень не праспявае, як ты тройчы адрачэшся ад Мяне.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”