Ян 14:15-16,23-26

15 Калі любіце Мяне, будзеце захоўваць Мае запаведзі. 16І Я папрашу Айца, і дасць вам іншага Суцяшыцеля, каб быў з вамі навекі,. 23 Езус сказаў яму ў адказ: «Калі хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да яго, і зробім жыллё ў яго. 24Хто не любіць Мяне, той не захоўвае слоў Маіх. А слова, якое вы чуеце, не Маё, а Айца, які паслаў Мяне.

25“Я сказаў вам гэта, будучы з вамі. 26А Суцяшыцель, Дух Святы, якога Айцец пашле ў імя Маё, навучыць вас усяму і нагадае вам пра ўсё, што Я сказаў вам.