Ян 14:23-29

23Езус сказаў яму ў адказ: «Калі хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да яго, і зробім жыллё ў яго. 24Хто не любіць Мяне, той не захоўвае слоў Маіх. А слова, якое вы чуеце, не Маё, а Айца, які паслаў Мяне.

25Я сказаў вам гэта, будучы з вамі. 26А Суцяшыцель, Дух Святы, якога Айцец пашле ў імя Маё, навучыць вас усяму і нагадае вам пра ўсё, што Я сказаў вам. 27Спакой пакідаю вам, спакой Мой даю вам.
Не так, як дае свет, Я вам даю. Не так, як дае свет, Я вам даю. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не баіцца. 28Вы чулі, што Я сказаў вам: адыходжу і прыйду да вас. Калі б вы Мяне любілі, то радаваліся б, што Я іду да Айца, бо Айцец Мой большы за Мяне. 29І цяпер Я сказаў вам, перш чым гэта станецца, каб вы паверылі, калі гэта станецца.