Ян 15:9-17
9Як Мяне палюбіў Айцец, так і Я палюбіў вас. Заставайцеся ў Маёй любові. 10Калі будзеце захоўваць Мае запаведзі, застанецеся ў любові Маёй, як і Я захаваў запаведзі Айца Майго і застаюся ў Ягонай любові. 11Гэта Я сказаў вам, каб Мая радасць была ў вас, і каб радасць вашая была поўнай.
12Вось запаведзь Мая, каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас. 13Ніхто не мае большай любові за тую, калі хто жыццё сваё аддае за сяброў сваіх. 14Вы сябры Мае, калі робіце тое, што Я наказваю вам. 15Я ўжо не называю вас слугамі, бо слуга не ведае, што робіць ягоны гаспадар. Я ж назваў сябрамі вас, бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, Я сказаў вам. 16Не вы Мяне выбралі, але Я выбраў вас і прызначыў, каб вы ішлі і прыносілі плён, і каб плён ваш трываў. Каб Айцец даў вам тое, чаго толькі папросіце ў імя Маё. 17Гэта наказваю вам, каб вы любілі адзін аднаго
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”