Ян 1:6-8,19-28
6З’явіўся чалавек, пасланы ад Бога; імя ягонае было Ян. 7Ён прыйшоў дзеля сведчання, каб засведчыць пра святло, каб усе паверылі праз яго. 8Не быў ён святлом, але быў пасланы даць сведчанне пра святло.
19Вось сведчанне Яна. Калі юдэі з Ерузалема паслалі святароў і левітаў, каб яны спыталіся ў яго: «Хто ты?» 20Ён абвясціў, не выракся і вызнаў: «Я не Месія». 21І спыталіся ў яго: «Дык хто ж? Ты Ілля?» І сказаў: «Не». «Ты прарок?» І ён адказаў: «Не». 22Тады сказалі яму: «Хто ты, каб нам адказаць тым, хто паслаў нас. Што гаворыш ты пра самога сябе?» 23Ён сказаў:
«Я голас таго, хто кліча ў пустыні: “Раўняйце дарогу Пану”,
як сказаў прарок Ісая».
24А пасланцы былі з фарысеяў. 25І яны спыталіся ў яго: «Тады чаму ты хрысціш, калі ты ні Хрыстус, ні Ілля і ні прарок?» 26Ян сказаў ім у адказ: «Я хрышчу вадою. А сярод вас стаіць той, каго вы не ведаеце, 27той, хто ідзе за мною, якому я няварты развязаць раменьчык на сандалях Ягоных». 28Сталася гэта ў Бэтаніі, за Ярданам, дзе хрысціў Ян.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”