Ян 17:11-19

11Я ўжо не ў свеце, але яны яшчэ ў свеце, Я ж іду да Цябе. Ойча святы, захавай іх у імені Тваім, якое Ты даў Мне, каб яны былі адно, як і Мы. 12Калі Я быў з імі, Я захоўваў іх у імені Тваім, якое Ты даў Мне. І збярог, і ніхто з іх не загінуў, апроч сына пагібелі, каб збылося Пісанне. 13А цяпер іду да Цябе і кажу гэта ў свеце, каб яны мелі ў сабе поўную Маю радасць. 14Я даў ім слова Тваё, і свет зненавідзеў іх, бо яны не са свету, як і Я не са свету. 15Не прашу, каб Ты ўзяў іх са свету, а каб захаваў іх ад злога.16Яны не са свету, як і Я не са свету. 17Асвяці іх у праўдзе. Слова Тваё — гэта праўда. 18Як Ты паслаў Мяне ў свет, так і Я паслаў іх у свет. 19І за іх Я пасвячаю сябе, каб і яны былі асвячаныя ў праўдзе.