Ян 19:31-37

31Юдэі, паколькі быў дзень прыгатавання Пасхі, каб не заставаліся целы на крыжы ў шабат, бо гэты дзень шабату быў вялікі, папрасілі Пілата, каб укрыжаваным паламалі галені і знялі іхнія целы. 32Таму прыйшлі жаўнеры і паламалі галені першаму і другому, якія былі ўкрыжаваныя разам з Ім. 33Калі падышлі да Езуса і ўбачылі, што Ён ужо памёр, не ламалі Яму галені, 34толькі адзін з жаўнераў прабіў дзідаю Ягоны бок, і адразу выцекла кроў і вада. 35А той, хто ўбачыў, засведчыў, і сведчанне яго праўдзівае. І ён ведае, што кажа праўду, каб і вы паверылі. 36Бо сталася гэта, каб збылося Пісанне: «Косць Ягоная не будзе зламаная». 37І ў іншым месцы Пісанне кажа: «Будуць глядзець на таго, каго прабілі».