Ян 3:1-8

1Быў сярод фарысеяў чалавек па імені Нікадэм, адзін са старэйшын юдэйскіх. 2Ён прыйшоў да Езуса ўначы і сказаў Яму: «Раббі, мы ведаем, што Ты прыйшоў ад Бога як настаўнік. Бо ніхто не можа чыніць такіх знакаў, як Ты чыніш, калі Бог не будзе з ім». 3Езус адказаў яму: «Сапраўды, сапраўды кажу табе, калі хто не народзіцца нанова, не можа ўбачыць Божага Валадарства»., 4Нікадэм кажа Яму: «Як можа чалавек нарадзіцца, калі ён стары? Ці ж можа ён другі раз увайсці ва ўлонне маці сваёй і нарадзіцца?» 5Езус адказаў: «Сапраўды, сапраўды кажу табе, калі хто не народзіцца з вады і Духа, не можа ўвайсці ў Божае Валадарства. 6Народжанае з цела, ёсць целам, а народжанае з Духа, ёсць духам. 7Не здзіўляйся таму, што Я сказаў табе: трэба нарадзіцца нанова. 8Вецер вее там, дзе хоча, і голас яго чуеш, але не ведаеш, адкуль прыходзіць і куды ідзе. Так ёсць з кожным, хто нарадзіўся з Духа».