Ян 3:7-15

7Не здзіўляйся таму, што Я сказаў табе: трэба нарадзіцца нанова. 8Вецер вее там, дзе хоча, і голас яго чуеш, але не ведаеш, адкуль прыходзіць і куды ідзе. Так ёсць з кожным, хто нарадзіўся з Духа». 9Нікадэм сказаў Яму ў адказ: «Як гэта можа стацца?» 10Езус, адказваючы, сказаў яму: «Ты настаўнік Ізраэля і не ведаеш гэтага?

11Сапраўды, сапраўды кажу табе: мы гаворым пра тое, што ведаем, і сведчым пра тое, што ўбачылі, а сведчання нашага не прымаеце. 12Калі Я сказаў вам пра зямное, і вы не верыце, то як паверыце, калі скажу вам пра нябеснае? 13Ніхто не ўзышоў на неба, акрамя таго, хто з неба сышоў, — Сын Чалавечы., 14Як Майсей узняў змея ў пустыні, так павінен быць узняты Сын Чалавечы, 15каб кожны, хто верыць у Яго, меў жыццё вечнае».,