Ян 5:1-16
1Пасля гэтага было юдэйскае свята, і Езус прыйшоў у Ерузалем.
2Ёсць жа ў Ерузалеме каля Авечай брамы купальня, якая па-габрэйску называецца Бэтэзда і якая мае пяць портыкаў. 3У іх ляжала мноства хворых, сляпых, кульгавых, паралізаваных. 5Быў там адзін чалавек, які хварэў трыццаць восем гадоў. 6Езус, убачыўшы яго ляжачым і пазнаўшы, што ён хварэе ўжо доўгі час, сказаў яму: «Хочаш стаць здаровым?» 77 Хворы адказаў Яму: «Пане, я не маю чалавека, які апусціў бы мяне ў купальню, калі ўзварушыцца вада. Пакуль я іду, іншы ўжо сыходзіць перада мною». 88 Кажа яму Езус: «Устань, вазьмі насілкі свае і хадзі». 99 І адразу выздаравеў той чалавек, узяў насілкі свае і пайшоў.
А быў у гэты дзень шабат.
10Таму сказалі юдэі аздароўленаму: «Сёння шабат, і табе не дазваляецца браць ложа тваё». 1111 Ён адказаў ім: «Той, хто аздаравіў мяне, сказаў мне: “Вазьмі ложа сваё і хадзі”». 1212 Спыталіся ў яго: «Хто той чалавек, які сказаў табе: “Вазьмі і хадзі?”» 1313 Але аздароўлены не ведаў, хто гэта, бо Езус знік у натоўпе, які быў у тым месцы. the crowd that was there. 14 Пасля таго знайшоў яго Езус у святыні і сказаў яму: «Вось, ты выздаравеў. Не грашы больш, каб нездарылася з табою чаго горшага». 15Чалавек гэты пайшоў і абвясціў юдэям, што гэта Езус аздаравіў яго. 16І таму юдэі пераследавалі Езуса, бо Ён зрабіў гэта ў шабат.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”