Ян 5:31-47
31Калі б Я сведчыў пра самога сябе, то сведчанне Маё не было б праўдзівае. 32Але ёсць іншы, хто сведчыць пра Мяне, і Я ведаю, што праўдзівае сведчанне, якім сведчыць пра Мяне. 33Вы пасылалі да Яна, і ён засведчыў аб праўдзе. 34Я ж не ад чалавека прымаю сведчанне, але кажу гэта, каб вы былі збаўленыя. 35Ён быў светачам, які гарэў і свяціў, а вы хацелі нейкі час парадавацца пры святле ягоным. 36Я ж маю сведчанне большае за Янава. Бо справы, якія Айцец даў Мне здзейсніць, тыя справы, якія раблю, сведчаць пра Мяне, што Айцец паслаў Мяне. 37Айцец, які паслаў Мяне, сам засведчыў пра Мяне. Вы ніколі не чулі голасу Ягонага, і не бачылі аблічча Яго, 38і не маеце слова Ягонага, якое было б у вас, бо не верыце таму, каго Ён паслаў.
39Вы даследуеце Пісанні, бо думаеце, што ў іх вы маеце жыццё вечнае, а яны сведчаць пра Мяне. 40Але вы не хочаце прыйсці да Мяне, каб мець жыццё. 41Я не прымаю славы ад людзей, 42але ведаю, што вы не маеце ў сабе любові да Бога. 43Я прыйшоў у імя Айца Майго, і вы не прымаеце Мяне. Калі б іншы прыйшоў у імя сваё, вы прынялі б яго. 44Як можаце верыць, калі прымаеце славу адзін ад аднаго, а славы, якая паходзіць ад адзінага Бога, не шукаеце?, 45Не думайце, што Я буду абвінавачваць вас перад Айцом. Ёсць абвінаваўца ваш, Майсей, на якога вы спадзяецеся. 46Бо калі б вы верылі Майсею, паверылі б і Мне, бо ён пісаў пра Мяне. 47А калі не верыце ягоным пісанням, як паверыце Маім словам?»
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”