Ян 6:44-51

44Ніхто не можа прыйсці да Мяне, калі Айцец, які паслаў Мяне, не прыцягне яго, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень. 45У Прарокаў напісана: “Усе будуць навучаны Богам”. Кожны, хто пачуў ад Айца і навучыўся, прыходзіць да Мяне. 46 І не таму, што хтосьці бачыў Айца; толькі той, хто ад Бога, бачыў Айца. 47 Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто верыць у Мяне, мае жыццё вечнае. 48Я — хлеб жыцця. 49Айцы вашыя елі манну ў пустыні і памерлі. 50Гэта — хлеб, які сыходзіць з неба, каб той, хто з’есць яго, не памёр. 51Я — хлеб жывы, які сышоў з неба. Калі хто будзе спажываць гэты хлеб, будзе жыць вечна. А хлеб, які Я дам, —гэта Цела Маё дзеля жыцця свету».